- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ці нехта не чуў пра Валечку з Орлі? „Шаптуха”. „Бабка”. „Загаворвае”. „Замаўляе”. Як таямніча кажуць — „памагае”. Не ведаю, як цяпер, але ў гісторыі маёй сям’і шаптухі адыгрывалі вялікую ролю. Мая прапрабабка сама лечыла людзей зёлкамі. Калі нехта хварэў, першай асобай, пра якую думалася, была мясцовая шаптуха. Не доктар — бо ці доктар паможа табе? Напэўна загадае піць пілюлькі ці сіроп. Можа гэта і паможа табе — але якім коштам?! А такая Валечка — яна ж толькі моліцца. Гэта нават калі не паможа, дык напэўна не пашкодзіць... Да гэтае пары думала я (ах, дзіцячая наіўнасць!), што арлянская шаптуха з’яўляецца нейкім незвычайным выключэннем на ўсю ваколіцу, калі не на краіну. Тым часам аказваецца, што ў радыусе пару кіламетраў такіх шаптух пад дзесяць. Скажу больш — былі яны тут дзесяцігоддзі, калі не стагоддзі! Мабыць, кожная вёска мела свайго доктара, які лячыў ад усяго — ад уроку, пералёку, каўтуна, страўніка, сэрца, зубоў, ад гнойных ранаў. (З. Лемеш, Жанчыны, якія загаворваюць, фрагмэнт)