- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Некаторыя беластоцка-варшаўскія вучоныя публічна часам заяўляюць, што гісторыя Беларусі пачалася з кастрычніцкай рэвалюцыі. Веды пра Беларусь нават сярод тых, якія называюць сябе беларусазнаўцамі, часам абмяжоўваюцца да савецкіх прапагандысцкіх лозунгаў або міфалогіі з польскіх падручнікаў па гісторыі. Быў у навейшай гісторыі беларусаў кароткі перыяд, калі ва ўсходняй частцы краіны грамадству створаны былі ўмовы для азнаямлення са сваёй духоўнай і матэрыяльнай спадчынай. Усё гэта адбывалася пад бальшавіцкім панаваннем, у першых гадах існавання Савецкай Беларусі. У дваццатых гадах мінулага стагоддзя на беларускай мове прамаўлялі не толькі акцёры ў тэатрах, але таксама настаўнікі ў школах, а нават камуністычныя дзеячы падчас партыйных сходаў. Створаныя савецкімі ўладамі Беларускі дзяржаўны універсітэт і Інстытут беларускай культуры вельмі хутка паспрыялі ўзнікненню нацыянальнай інтэлігенцыі. Інбелкульт, якога васьмідзесятая гадавіна з дня заснавання мінае 30 студзеня, пасля шасці гадоў існавання быў ператвораны ў Беларускую акадэмію навук. Люд, які на працягу шматвяковага прабывання ў польскай і расійскай імперыях патраціў свае эліты, патрабаваў людзей для нацыянальнага будаўніцтва. (Я. Мірановіч, Кузня беларускай інтэлігенцыі, фрагмэнт)