- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Найчасцей пішам пра юбілеі людзей, якія ўнеслі вялікі ўклад у развіццё нацыянальнай культуры, змагаліся за незалежнасць Бацькаўшчыны і вызваленне народа ад чужога прыгнёту. Аднак у гісторыі Беларусі было таксама шмат асоб, якіх цяжка нават залічыць да чалавечага гатунку. Несумненна такім быў Лаўрэнцій Цанава, шэф сталінскай палітычнай паліцыі ў Беларусі (НКУС) у 1938-1953 гадах. Мінае сто гадоў з дня нараджэння найбольш вядомага ў Беларусі чэкіста. У сапраўднасці называўся ён Джанжганава і паходзіў, як Іосіф Сталін і Лаўрэнцій Берыя, з Грузіі. Быў прымітыўным і неадукаваным плебеем, якога бальшавіцкая рэвалюцыя ўчыніла ўладальнікам соцень тысяч чалавечых існаванняў. З 1922 г. кар’ера Цанавы была неразлучна звязана з кар’ерай Берыі. Цанаву партыйная арганізацыя Тбілісі абвінаваціла ў насіллі над маладой камуністкай. Яго галаву выратаваў Берыя, адзін з найважнейшых чэкістаў Грузіі. Абвінавачанне Цанавы ў крымінальных злачынствах было, у разуменні чэкістаў, малаважнае ў параўнанні з ягонымі заслугамі ў змаганні з контррэвалюцыяй. Ад таго часу Берыя меў у асобе маладога Джанжганавы цалкам адданага таварыша і разам з ім наводзілі бальшавіцкі парадак у Грузіі, пакідаючы за сабою дзесяткі тысяч трупаў. (Я. Мірановіч, Цанава, фрагмэнт)