be
pdf

Ніва 40 (2361)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Вынік парламенцкіх выбараў у Польшчы яшчэ раз даказвае, што ва Усходняй Еўропе няма краіны, у якой магчыма прадбачыць ход палітычных падзей. Хаця не здзіўляе факт дэкласацыі партый, якія чатыры гады кіравалі краінай, але ў Заходняй Еўропе такога паражэння не бывае. Кампраметацыя салідарніцкага лагера і Уніі вольнасці спрыяла ўсім палітычным групоўкам, якія дэманстратыўна заяўлялі аб намеры весці зусім іншую палітыку. Яшчэ тыдзень да выбараў найбольш арганізаваная апазіцыйная партыя — Саюз левых дэмакратаў — магла разлічваць на падтрымку паловы выбаршчыкаў. Аднак пару дзён да выбараў адзін з палітыкаў СЛД — Марэк Бэлька, кандыдат на міністра фінансаў — выявіў свае планы ратавання фінансаў краіны. Хаця і так вядома, што за ўсе памылкі, карупцыю і зладзейства палітыкаў заплаціць грамадства, шчырасць Бэлькі адняла ў СЛД амаль дваццаць працэнтаў электарату. Гэтая партыя будзе вымушана кіраваць краінай, не маючы належнай падтрымкі ў Сейме або шукаць чарговага кааліцыйнага саюзніка, што на практыцы абазначае неабходнасць купляць за публічныя грошы палітыкаў ПСЛ ці іншай палітычнай групоўкі. Доўгачаканай палітычнай стабілізацыі не будзе не толькі таму, што СЛД не мае за сабой парламенцкай большасці, але і па прычыне апазіцыі, якая, па волі выбаршчыкаў, зойме пасольскія крэслы. (Я. Мірановіч, Перамога радыкалаў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-10-07
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org