be
pdf

Ніва 40 (2421)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Апошнім часам прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка вельмі часта падкрэслівае, што Беларусь гэта суверэнная краіна, а некалькі непрыхільных эпітэтаў у адрас расійскага калегі Уладзіміра Пуціна сведчыць пра спробу доказу тэзіса. Вялікай палітычнай падзеяй у Беларусі была сустрэча Лукашэнкі 17 верасня з журналістамі ў прэзідэнцкай рэзідэнцыі. Хаця праходзіла яна ў прысутнасці вялікай колькасці падначаленых прэзідэнту работнікаў СМІ, аднак удзельнічалі ў ёй таксама журналісты, якіх цяжка было б назваць паклоннікамі прэзідэнта. Другой асаблівасцю сустрэчы была нагода ставіць пытанні, якіх гаспадар зусім не чакаў і праўдападобна не хацеў пачуць. Тэлебачанне вяло прамую трансляцыю з сустрэчы. Упершыню паказаны былі нецэнзураваныя нявыгадныя пытанні журналістаў. Вядомы слухачам карэспандэнт Польскага радыё Уладзімір Пац пытаў пра перспектывы беларуска-польскіх адносін. Лукашэнка адказаў, што калі б Польшча была суверэннай краінай, яны напэўна былі б лепшыя. Аднак польскае праўленне мусіць з усяго апраўдвацца перад амерыканцамі. Калі толькі Польшча зробіць крок наперад у напрамку збліжэння з Беларуссю, Беларусь зробіць два крокі наперад. (Я. Мірановіч, Суверэнная краіна Беларусь, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-10-06
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org