be
pdf

Ніва 40 (2473)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У нядзелю пасля 6 гадзіны раніцай на хвалях Радыё Беласток можна пачуць перадачу „Magazyn Kresowy”. Гэта сантыментальнае падарожжа па слядах мінулай і сучаснай прысутнасці палякаў у Літве, Беларусі і Украіне. Праграма робіцца журналістамі з пачуццём місіі падтрымання пачуцця еднасці жыхароў зямлі, якая да вайны была часткай польскай дзяржавы з жыхарамі сучаснай краіны. Слухаючы грамадзян Беларусі і Літвы, мясцовых палякаў і каментарыяў рэдактараў, няраз можна адчуць як нацыя, якая мае за сабой дзяржаву змагаецца за свае інтарэсы. Змест перадачаў паказвае, што паміж палякамі з Кракава, Познані, Гродна, ці Ліды няма ніякіх разыходжанняў наконт нацыянальнай традыцыі, культуры, гістарычнай спадчыны. Міцкевіч, Сянкевіч, Матэйка, Пілсудскі і Дмоўскі — гэта супольныя ўсім палякам сімвалы. Нашы мясцовыя аўтарытэты гэтым часам разважаюць пра дзве беларускія нацыі, культуры, літаратуры — беластоцкую і савецкую нейкую. У нядзелю 21 верасня карэспандэнт з Вільні расказаў пра пачатак новага навучальнага года ў адным мястэчку на Віленшчыне, дзе побач сябе існуюць літоўская і польска-расійская школы. У польска-расійскай, — расказваў мясцовы паляк, — усё выглядала вельмі сумна. У першы клас прыйшло толькі 17 дзетак. (Я. Мірановіч, Люд на пустыні, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-10-05
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org