be
pdf

Ніва 41 (2422)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Прысутнасць беларускага насельніцтва на Беласточчыне пасля ІІ сусветнай вайны з’яўляецца цалкам выпадковай. У адпаведнасці з пратаколам дамовы паміж Польскім камітэтам нацыянальнага вызвалення (ПКНВ) і ўрадам Савецкай Беларусі, падпісаным у верасні 1944 г., беларусы з тэрыторыі Польшчы мелі быць пераселены ў Савецкі Саюз, а палякі з БССР — у Польшчу. Адзін з пунктаў пратакола гаварыў, што рэпатрыяцыя з’яўляецца добраахвотнай, што фармальна давала шанц так палякам, як і беларусам астацца на сваіх гаспадарках. Аднак пратакол, які падпісаў ПКНВ з урадам Савецкай Украіны, таксама прадбачваў добраахвотнасць перасялення, аднак, ні на адным, ні на другім баку мяжы ніхто не ўспрымаў гэтага запісу сур’ёзна. Узнікае тады пытанне, чаму саветы не рашыліся правесці перасяленне паводле ранейшых планаў і дазволілі астацца звыш стотысячнай беларускай грамадскасці на тэрыторыі Беласточчыны. Адказ на гэтае пытанне даюць дакументы ў архівах Беларусі. Спачатку планавалася, што перасяленне адбудзецца на працягу трох месяцаў і да канца 1944 г. справа закончыцца. (Я. Мірановіч, Рэпатрыяцыя, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-10-13
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org