- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пасля І сусветнай вайны праз Палессе праходзілі шматлікія арміі, а палітычныя і крымінальныя групоўкі надоўга сталі часткай палескага краявіду. Правінцыю гэту бачылі ў сваіх межах палякі, расіяне, украінцы і беларусы. Лясы і балоты стваралі добрыя ўмовы для партызанскага руху, а перш за ўсё — для змагання мясцовых сялян з няпрошанымі гасцямі. Калі чытаецца матэрыялы Нацыянальнага архіва Рэспублікі Беларусь пра падзеі на Палессі ў 1919-1921 гадах, сустракаецца шмат падабенстваў да сітуацыі на Беласточчыне ў першыя пасляваенныя гады. Тысячы старонак друку пра рабаваных, забіваных, паленых усялякімі войскамі людзей. Не было арміі, якая не гвалтавала б і не расстрэльвала б, але найбольш у савецкіх дакументах захавалася вестак аб праследаванні яўрэяў салдатамі генерала Балаховіча і атамана Пятлюры. Адны і другія лічылі яўрэяў прыхільнікамі бальшавіцкай улады, таму агрэсія салдат кіравалася не толькі супраць канкрэтных асоб, заангажаваных у палітычнае жыццё, але таксама супраць усяго мірнага яўрэйскага насельніцтва. (Я. Мірановіч, Яўрэі, балахоўцы, пятлюраўцы і пілсудчыкі на Палессі, фрагмэнт)