be
pdf

Ніва 42 (2475)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Яшчэ не так даўно польска-савецкую мяжу называлі мяжой сяброўства брацкіх славянскіх народаў. Аднак каб сяброўства не было надта блізкім, савецкія народы і палякаў раздзяляла заслона з калючага дроту і парусотметровая паласа памежнай зямлі, якой шчыльнасць па абодвух баках пільнавалі тысячы пагранічнікаў і іншых службаў. Раней беларусам, каб прыехаць у Польшчу і наведаць сваякоў, трэба было падацца ў Маскву і там аформіць патрэбныя дакументы. Выезд з Беластока ў Гродна напамінаў падрыхтоўку да экскурсіі вакол свету. Пры канцы васьмідзесятых гадоў пачаў даваць трэшчыны Савецкі Саюз, а ў межах імперыі з’явіліся вялікія шчыліны. На яго тэрыторыю пачалі ўлівацца хвалі палякаў шукаючых там халадзільнікаў, тэлевізараў, вопраткі, гаршкоў, каўбасы, цукеркаў і ўсяго астатняга, чаго не было ў кіраванай генераламі краіне. Неўзабаве зусім лопнула структура савецкай дзяржаўнасці, галоўным злучальным элементам якой была палітычная паліцыя. Аказалася, што дзесяткі гадоў інтэграцыі пры дапамозе прапагандысцкіх, адміністрацыйных і паліцыйных сродкаў не аб’ядналі народаў. (Я. Мірановіч, Візы на мяжы сяброўства, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-10-19
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org