be
pdf

Ніва 43 (2476)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Нядаўна інфармавалі мы пра акцыю, якую ў нашай рэдакцыі праводзіла Беластоцкая дэлегатура Найвышэйшай кантрольнай палаты (НІК). Супрацоўнік НІК Роберт Скварко паўтара месяца шукаў слядоў небяспечнай для польскай дзяржаўнасці дзейнасці. У ліпені НІК выпусціў інфармацыю, якая беспамылкова трапіла ў беластоцкі „Кур’ер паранны”, нібыта ў „Ніве” павышалі тыраж і кошт выпуску тыднёвіка, раздавалі талоны, а за два гады няправільна расходавалі 174 тысячы злотых. НІК паінфармаваў таксама прэсу, што справу накіруе на разгляд у пракуратуру. З неафіцыйных крыніц вядома, што матэрыялы з кантролю НІКу асабіста пастаўляў журналісту газеты пасол адной з мясцовых нацыяналістычных груповак. У польскіх беластоцкіх сродках масавай інфармацыі, а асабліва ў тэлебачанні, з вялікай заангажаванасцю і задавальненнем інфармавалі аб блізкім канцы нашага тыднёвіка. Адчувалася еднасць мясцовага „братняга народу” ў справе „Нівы”. Дырэктар Беластоцкай дэлегатуры НІК Антоні Янухта тым часам слаў нам пісьмы, са зместу якіх вынікала, што мы ў адказ павінны дакладна прадставіць Міністэрству культуры свае выдаткі. Бухгалтарка амаль цэлыя канікулы састаўляла табліцы, пералічвала сумы з тысячаў дакументаў. (Я. Мірановіч, Будуць нас судзіць, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-10-26
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org