- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З 1995 года ў Кракаве вельмі актыўную дзейнасць вядзе Аб’яднанне Віла Дэцыя. Галоўная мэта арганізацыі — стварэнне ўмоў для дыялогу розных культур. У гэтым плане дзейнасці змяшчаецца таксама прэзентацыя культур нацыянальных меншасцей Польшчы. Формы дзейнасці Аб’яднання даволі шырокія — ад музычных канцэртаў і літаратурных сустрэч, мастацкіх выставак, тэатральных спектакляў да абмену палітычнай думкай з удзелам вядомых палітыкаў і інтэлектуалаў Польшчы і Еўропы. Кракаў — адзін з культурных цэнтраў былой Аўстра-Венгерскай імперыі — бярэ на сябе ролю папулярызатара супольнасці інтарэсаў краін Сярэдняй Еўропы. Віла Дэцыя мае тут вялікі свой удзел, перш за ўсё ў арганізаванні сустрэч культурнага характару. Кракаўскія інтэлектуалы ў сапраўднасці ажыццявілі ідэю сакратара караля Зыгмунта Старога, Людвіка Юстуса Дэцыя, папулярызатара гуманістычнай думкі ў шматнацыянальнай Рэчы Паспалітай. (Я. Мірановіч, Беларускі дзень у Кракаве, фрагмэнт)