be
pdf

Ніва 44 (2477)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

16 і 17 кастрычніка ў Любліне адбылася вельмі цікавая канферэнцыя, прысвечаная стану адносін паміж Польшчай і Беларуссю, паміж палякамі і беларусамі. Удзельнічалі ў ёй, апрача даследчыкаў з Польшчы, польскія дзеячы з Беларусі са старшынёй Саюза палякаў Беларусі Тадэвушам Кручкоўскім. З палякамі пра нацыянальныя справы даволі цяжка размаўляць абапіраючыся на аргументы, таму што для іх яны зусім малаважныя. Калі трэба, найвышэйшай крыніцай праўды, напрыклад, для ксяндза, можа быць нават Аляксандр Лукашэнка, хаця рэлігія падказвае яму, што ёсць яшчэ Бог. Дарэчы, праўда ў нацыянальных справах не мае ніякага значэння. Калі расказваеш ім пра вынікі шматмесячных архіўных даследаванняў, прадстаўляеш лічбы, якія разбураюць існуючую міфалогію, у адказ можна ад прафесара пачуць, што ён у гэтай справе распараджаецца іншымі інфармацыямі і называе лічбы, якія яму ў даны момант выгадныя. Калі пытаешся пасля: „Адкуль ты іх ўзяў”, вучоны бессаромна адказвае: „А мне так здавалася”. (Я. Мірановіч, Два мільёны палякаў у Беларусі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-11-02
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org