- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кожны, хто прыслухоўваўся першым нарадам новага Сейма, не павінен наракаць на недахоп атракцыёнаў. Вядомыя прадстаўнікі палітычнага тэатра — Антоні Мацярэвіч, Габрыель Яноўскі, Зыгмунт Вжодак з Ligi Swietych Rodzin, Міхал Камінскі і Казімеж Уяздоўскі з Права і справядлівасці, Ян Марыя Ракіта з Грамадзянскай платформы, Анджэй Лепэр з Самаабароны і сам прэм’ер-міністр Лешэк Мілер з Саюза левых дэмакратаў — у першых публічных выступленнях пасля выбараў даказалі, што грамадзянам Польшчы ў іх прысутнасці не павінна быць нудна. Ужо выбар Анджэя Лепэра на віцэ-маршалка Сейма паслужыў прычынай для дзесяткаў прэсавых публікацый і каментарыяў па радыё і тэлебачанні. Хаця пасля першага пасяджэння Сейма можна ўжо спадзявацца, што з новымі і старымі пасламі ў парламенце будзе вясёла як у сатырычным тэатры, мала, аднак, праўдападобна, што дзякуючы іх разважлівасці стане нам лягчэй жыць. Фінансавая катастрофа ў выніку чатырохгадовага салідарніцкага кіравання краінай будзе несумненна ліквідавацца коштам грамадзян, у якіх яшчэ нейкія ашчаднасці і праца. Міністр фінансаў Марк Бэлька выявіў інструменты парадкавання фінансаў дзяржавы зараз пасля зацвярджэння парламентам новай Рады Міністраў. (Я. Мірановіч, Прэм’ера ў палітычным тэатры, фрагмэнт)