be
pdf

Ніва 46 (2367)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Два месяцы пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі амаль ніхто не сумняваецца ў легітымнасці ўлады Аляксандра Лукашэнкі. Рэферэндум з лістапада 1996 г. і эксперыменты над канстытуцыяй прадоўжылі паўнамоцтвы Лукашэнкі на два гады, што дало апазіцыі падставы адмаўляць легітымнасць прэзідэнта. Міжнародная падтрымка для апазіцыі стварала ёй непрапарцыянальна высокую палітычную пазіцыю ў краіне, асабліва калі ўлічыць яе фактычныя ўплывы ў грамадстве. Лідэры дэмакратычных партый паводзілі часам сябе так, быццам бы ішлі змагацца за электарат у Англіі, Польшчы ці Швецыі. Зусім праігнаравалі яны стан свядомасці і псіхалагічныя патрэбы грамадзян Беларусі. Аўтарытарная ўлада Лукашэнкі з элементамі таталітарызму і цалкавіты кантроль сродкаў масавай інфармацыі былі толькі дадатковымі фактарамі, якія паглыблялі ізаляванасць апазіцыі. Падчас выбарчай кампаніі наменклатуршчыкі, парушаючы законы, зрабілі шмат чаго, каб міжнароднай супольнасці даць падставы для адмаўлення прызнання вынікаў галасавання, але пару дзён пасля, калі аб’явілі бліскучую перамогу Лукашэнкі, свет пачаў цікавіцца зусім іншымі справамі. (Я. Мірановіч, Прэзідэнт усіх белых русаў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-11-18
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org