- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Органы ўлады ў Польшчы ніколі не карысталіся вялікай павагай грамадзян, але таксама палітычныя эліты ніколі не праяўлялі ніякіх імкненняў падняць свой прэстыж. Паводле ўсіх сацыялагічных даследаванняў, улада грамадзянам Польшчы атаясамліваецца з карупцыяй, некампетэнтнасцю, абыякавасцю ў адносінах да грамадскіх спраў і паасобных людзей. Змаганне за месцы ў радах улады штораз часцей бачыцца таксама як імкненне да рабунку публічнай маёмасці. Якасць працы паслоў, сенатараў, радных і самаўрадавых чыноўнікаў прывяла людзей да пераканання, што паміж тым, аб чым яны гавораць як кандыдаты да ўлады, а тым, што яны пасля робяць, няма ніякай сувязі. Выбарчая кампанія явіцца тады як фестываль ілгунства і амаль ніхто ўсур’ёз не ўспрымае лозунгаў і праграм паасобных партый ці кандыдатаў. (Я. Мірановіч, Краявід пасля выбараў, фрагмэнт)