be
pdf

Ніва 46 (2479)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Лозунг „праваслаўны паляк” беларускімі дзеячамі ўспрымаецца як праява канфармізму г.зв. „нашых”, якія не хочуць мець клопатаў у працы, пазбягаюць раздражняць шавіністычна настроеных суседзяў, не хочуць ускладняць жыцця сваім дзецям. Хаця — як вучаць у школьных падручніках — жывем сярод найбольш талерантнай нацыі ў свеце, ведаем як гэта выглядае на практыцы. Таму апрача звычайнай асіміляцыі, „нашы” ўцякаюць у польскасць, каб дасягнуць пачуццё бяспечнасці, псіхічную выгоду, адмоўна не вылучацца з натоўпу. Праваслаўны паляк, у адрозненні ад этнічнага паляка, сам па сабе не мае пачуцця місіі змагання за замацаванне свае нацыі. Польскім шавіністам робіцца ён толькі ў сітуацыі, калі яго ангажаванасць нехта можа заўважыць і пераканацца ў адданасці польскай справе. Праваслаўны паляк пастаянна жыве ў пачуцці страху, што ў яго польскасці нехта можа сумнявацца. Таму ненатуральна часта падкрэслівае, што ён „як паляк” думае так і так. Палякі-католікі зрэдку адкрыта гавораць, што думаюць пра сваіх „рускіх”. Найчасцей усіх праваслаўных успрымаюць як адну „кацапскую масу”, але, зразумела, менш іх раздражняе актыўная дэманстрацыя польскасці такім ці іншым схізматыкам, чым адкрытае выяўленне беларускасці. (Я. Мірановіч, Дзве польскія нацыі, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-11-16
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org