be
pdf

Ніва 47 (2368)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Некалькі тыдняў таму афіцыйна аб’явілі, што падляшскім віцэ-ваядодам назначаны Ежы Паўяновіч. Не было б у гэтым ніякай сенсацыі, калі б журналісты не выявілі, што гэты чыноўнік — праваслаўнага веравызнання. Пасыпаліся каментарыі, што гэта кандыдат нацыянальных і рэлігійных меншасцей, што гэта форма падзякі СЛД беларусам і праваслаўным за падтрымку на чарговых у гісторыі ІІІ Рэчы Паспалітай выбарах. Пасля 1944 г. шмат высокіх чыноўнікаў у Беластоцкім ваяводстве было выхадцамі з беларускіх вёсак. Хаця ўсе аб гэтым ведалі, а палякі паміж сабою гаварылі, што ваяводствам кіруюць „кацапы”, афіцыйна ніхто і ніколі не заявіў, што той, ці іншы таварыш з’яўляецца беларусам, ці праваслаўным. Наадварот нашы Ваські, Міколкі, Толікі, Веркі і Любы дэманстравалі асаблівую форму польскага нацыяналізму. Калі толькі публічна бралі голас, абавязкова імкнуліся даказаць, што з’яўляюцца не толькі добрымі камуністамі, але таксама шчырымі палякамі. Часам партыя пасылала сваіх таварышаў праваслаўнага паходжання рэалізаваць сваю праграму ў беларускім асяроддзі. Так было напрыклад у 1955 г., калі стваралася рэдакцыя „Нівы” і БГКТ. Большасць — разам з прафесіяй беларускага дзеяча — атрымала, можа лепей знайшла, сваю нацыянальнасць. (Я. Мірановіч, Праваслаўны віцэ-ваявода, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-11-25
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org