- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Апошнім часам уся краіна жыве праблемай правільнага запаўнення фармуляраў, на аснове якіх польскія сяляне змогуць атрымаць еўрасаюзныя грошы. Курсы па адукацыі сялянства пачалі праводзіць нават некаторыя каталіцкія епіскапы. Аказваецца, прыбытковасць гаспадаркі будзе цяпер залежаць не ад вынікаў працы ў полі, але ад правільнасці запісаў у рубрыках. Некалькі тысяч новых чыноўнікаў стане вырашаць каму даваць, а каму не даваць еўрасаюзныя датацыі. З моманту вялікай адміністрацыйнай рэформы Польшчы прайшло некалькі гадоў. Узніклі паветы і самаўрадавыя ваяводствы. Засталася таксама, як раней, ваяводская дзяржаўная адміністрацыя. На працягу апошніх шасці гадоў адміністрацыя памножылася ў два разы. Мэтай рэформы мела быць скарачэнне ліку чыноўнікаў, а выйшла — як заўсёды. Цяпер, каб утрымаць гэты апарат, трэба ашчаджаць на ахове здароўя, адукацыі, культуры і пенсіянерах. (Я. Мірановіч, Мова вучоных дурняў, фрагмэнт)