be
pdf

Ніва 48 (2369)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

На пачатку дзевяностых гадоў, калі пачыналі ўзнікаць новыя беларускія арганізацыі, дзеячы Беларускага грамадска-культурнага таварыства падкрэслівалі, што толькі яны клапоцяцца пра лёс беларускай культуры і асветы. Усе астатнія арганізацыі бачыліся імі як вельмі падазроны элемент, інспіраваны неакрэсленымі палітычнымі сіламі. У выніку дзеянняў тых змрочных сіл БГКТ мела страціць быццам бы свой прэсавы орган „Ніву”. Дзеля патрэб беларускай культуры „каманда” БГКТ забрала тады з рэдакцыі „свайго” тыднёвіка ўсё камп’ютэрнае і тэхнічнае абсталяванне, пакінуўшы рэдакцыі некалькі старых пішучых машынак і мэблю эпохі ранняга Гамулкі. Камп’ютэры, якія трапілі ў сядзібу Галоўнага праўлення БГКТ, вартыя пару самаходаў, недзе загінулі. Прэса інфармавала, што тры разы запар нейкія жулікі ноччу выносілі маёмасць Таварыства, а асабліва ніўскія камп’ютэры. Ад таго часу мінула амаль дзесяць гадоў. Кіраўніцтва БГКТ увесь час афіцыйна заяўляла, што палітыкай іх арганізацыя не займаецца, але такія дэкларацыі маглі выклікаць толькі здзіўленне. Будынак БГКТ стаў адным з цэнтраў эсэльдоўскага руху, Таварыства падпісвала палітычныя дамовы з сацыял-дэмакратамі як партыя з партыяй, старшыня Галоўнага праўлення Ян Сычэўскі і адзін з дзеячаў Сяргей Плева сталі пасламі дзякуючы пагадненням, падпісаным з арганізацыяй Лешка Мілера. (Я. Мірановіч, Апалітычнасць БГКТ, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2001-12-02
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org