be
pdf

Ніва 48 (2429)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Усё паказвае на тое, што спробы прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адмяніць інтэграцыйны працэс з Расіяй закончыліся паражэннем. Аказваецца, не толькі эканамічная і палітычная залежнасць Беларусі ад усходняй суседкі прымушае ўлады краіны трымацца крамлёўскай клямкі, але таксама ўся палітычная кан’юнктура ў Еўропе. Пасля славутых прапаноў прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна наконт уключэння Беларусі ў склад Федэрацыі, Лукашэнка пачаў шукаць шырэйшых кантактаў з заходнееўрапейскімі краінамі з нескрыванай мэтай — пашырыць поле незалежнасці ад крамлёўскага цэнтра. Намерыўся ён нават паехаць у Прагу і прыняць удзел у Саміце НАТА. Аднак чэшскія ўлады адмовіліся выдаць яму ўязную візу. Гэта крайняя форма прыніжэння кіраўніка дзяржавы. Усё адбылося пад лозунгам занепакоенасці парушэннем дэмакратыі і правоў чалавека ў Беларусі. Зразумела, што чэхі не зрабілі гэтага без ранейшага паразумення з амерыканцамі і еўрапейскімі саюзнікамі. Зараз пасля чэшскай дэманстрацыі ў абарону дэмакратыі ў Беларусі адазваліся дыпламаты Еўрасаюза, якія таксама аб’явілі пра свае планы ізаляцыі беларускіх улад. (Я. Мірановіч, Беларусь і Украіну пасылаюць у Расію, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-12-01
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org