- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Была вясна... Позняя, цёплая вясна 2002 года, першы дзень чэрвеня. Гэтага дня, амаль зусім нечакана, у месцы перадач Радыё „Рацыя” з’явілася цішыня. Цяжкая цішыня, якую нельга было стрымаць самому. Таму сабраліся мы, як кожны тыдзень, на рацыйным чаце Пляткарня. Стэп і іншыя журналісты ў студыі па вуліцы Цёплай у Беластоку і мы — слухачы з Беластока, Бельска, Гайнаўкі і Кракава перад сваімі камп’ютэрамі — стварылі супольны фронт абароны. Не маглі, не хацелі мы паверыць, што НАШАЕ радыё можа проста знікнуць. Не хацелі здавацца. У гэты час найбольшае ўражанне зрабілі на мяне Лукаш Сцепанюк і Тамаш Снарскі, якія стварылі малады калектыў Радыё „Рацыя” і, хаця не даставалі за тое зарплаты, вялі аўтарскія перадачы „Балкон Рацыі”. Стэп сядзеў у студыі, а Снарэк на балконе і адтуль распавядаў аб навакольных падзеях, напрыклад аб пешаходах ці аб каце, якога нехта прывязаў да дрэва... Перадачам спадарожнічала самая актуальная тады музыка, між іншым, альбом „Крамбамбуля”. (З. Лемеш, Мелі „Рацыю”, фрагмэнт)