be
pdf

Ніва 5 (2281)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

26 студзеня 1990 года Вярхоўны Савет Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі прыняў „Закон аб мовах у Беларускай ССР”. Савецкі рэспубліканскі парламент, у якім звыш 80 працэнтаў дэпутатаў складалі камуністы, вырашыў тады, што адзінай дзяржаўнай мовай у Беларусі будзе беларуская. Большасць з іх нават не ўмела карыстацца новай дзяржаўнай мовай, але сітуацыя вакол БССР была тады такая, што найбольш русіфікаваныя функцыянеры партыі не адважыліся выступаць супраць ідэі адраджэння роднай мовы. Такія ж ці падобныя законы ажыццяўляліся ўжо ў Латвіі, Літве, Эстоніі, на Украіне. Сталі яны першымі паказчыкамі імкнення народаў СССР да незалежнасці. Вясной і летам 1990 г. усе гэтыя рэспублікі аб’явілі дэкларацыі аб суверэнітэце. 27 ліпеня такі закон прыняў таксама Вярхоўны Савет БССР. Пазней гэты дзень стаў нацыянальным святам незалежнай ужо Беларусі. „Закон аб мовах” меў уступіць у сілу восенню 1990 г. і стаць пачаткам працэсу беларусізацыі інтэлектуальнага, культурнага і асветнага жыцця ў рэспубліцы. Да канца 2000 года ўсе ўстановы, апрача школьніцтва для нацыянальных меншасцей, мелі працаваць на дзяржаўнай мове. Перыяд дзесяці гадоў быў дастаткова доўгім для выканання гэтага закону. У атмасферы станаўлення незалежнай дзяржавы ў свядомасці грамадзян Беларусі расло значэнне роднай мовы ў якасці сродка зносін у сваёй краіне. Пераважная большасць беларусаў не аспрэчвала патрэбы беларусізацыі жыцця ў незалежнай дзяржаве. (Я. Мірановіч, Мова і заканадаўства, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-01-30
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org