- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Ад больш дзесяці гадоў не выпадае ўжо інакш пісаць пра салдатаў пасляваеннага падполля як аб „змагарах за свабоду і дэмакратыю, патрыётах, героях” і так далей у такім жа стылі. Гісторыкі, палітыкі і публіцысты заяўляюць пры тым, што цяпер толькі могуць пісаць самую чыстую праўду, у адрозненне ад пээнэраўскага перыяду, калі цэнзура прымушала няшчасных інтэлектуалаў называць іх „рэакцыйным элементам” ці звычайна „бандытамі”. Асабліва гратэскава новая тэрміналогія гучыць, калі былых членаў Нацыянальных узброеных сіл ці Нацыянальнага вайсковага саюза называюць героямі былыя апаратчыкі камуністычнай партыі ці польскага камсамола — Саюза сацыялістычнай моладзі. Месяц таму канферэнцыю прысвечаную антыкамуністычнаму падполлю на Беласточчыне арганізаваў мясцовы аддзел Інстытута нацыянальнай памяці. Канферэнцыя праходзіла ў лірычным настроі, вучоныя вярталі памяці, як гаварылася, забытых нацыянальных герояў. (Я. Мірановіч, Праўда пра герояў, фрагмэнт)