be
pdf

Ніва 51 (2327)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Ліст 14 прадстаўнікоў беларускіх і праваслаўных арганізацый да найвышэйшых улад Польшчы, пакуль што, выклікаў толькі зацікаўленне беластоцкіх журналістаў і палітыкаў. Журналісты, вядома, пакарысталіся гарачай тэмай, каб прыцягнуць да сваіх сродкаў масавай інфармацыі ўвагу чытачоў, слухачоў і тэлегледачоў. Палітыкі ўсіх арыентацый традыцыйна выказаліся так, каб нічога не сказаць. Нават падляшскі ваявода Крыстына Лукашук некалькі разоў публічна заявіла, што любіць усе меншасці і, як памятае, заўсёды іх любіла. Зусім тады яна не разумее, чаго ад яе хочуць беларусы і праваслаўныя. Публічна ніхто не пачаў яшчэ сапраўднай палемікі з аўтарамі ліста, але мала таксама праўдападобнае, што нехта сур’ёзна захоча займацца пратэстам — як гаворыцца на вуліцы — „kilku sfrustrowanych kacapów”. Тым часам кожная дэмакратычная ўлада павінна патрактаваць ліст чатырнаццаці лідэраў арганізацый як вельмі выразны сігнал, што справы ідуць у неадпаведным напрамку. Нават калі ў лісце ёсць некалькі абсурдных закідаў, то яго змест адлюстроўвае настроі ў беларуска-праваслаўным асяроддзі. (Я. Мірановіч, Без водгуку, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-12-17
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org