be
pdf

Ніва 52 (2485)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Канец года заўсёды прымушае да нейкай рэфлексіі, заахвочвае глянуць назад і задумацца над сэнсам мінаючага часу. Шмат тых, якія з надзеяй віталі 2003 год, не дачакаліся яго заканчэння. Большасць у змаганні са штодзённымі праблемамі нават не заўважае як хутка ўцякаюць дні, месяцы і гады. Толькі калі сустракаем доўга нябачаных знаёмых, заўважаем як час адмяніў іх выгляд. Яны праўдападобна адчуваюць тое ж, пабачыўшы нашы паднішчаныя часам твары, вылінелыя чэрапы ці пасівелыя рэшткі валасоў. На свеце 2003 год прайшоў пад лозунгам працягу змагання з тэрарызмам. Пры нагодзе антытэрарыстычны лагер напаў на арабскую дзяржаву і ўстанавіў там акупацыйны рэжым. Для нас, грамадзян Польшчы, важнае тое, што ўпершыню войскі нашай краіны прынялі ўдзел у каланіяльнай вайне супраць краіны, якая нічым яе не справакавала. Чарговы раз прапаганда паказала, што можна апраўдаць кожную палітыку, якая з маральнага пункту гледжання выклікае сумненні нават большасці грамадзян. Тая большасць, аднак, маўчаннем адабрае агрэсію ў перакананні, што вядзе яна да вырашэння праблем у інтарэсе нацыі. Палітыкі амаль усіх палітычных лагераў паўтаралі, што ў інтарэсе палякаў — трымацца блізка Амерыкі. (Я. Мірановіч, На развітанне 2003 года, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2003-12-28
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org