be
pdf

Ніва 6 (2282)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У днях 22-25 студзеня г.г. па запрашэнні маршалка Сейма Мацея Плажынскага і мітрапаліта Варшаўскага і ўсяе Польшчы Савы афіцыйны візіт у нашу краіну нанёс Яго Свяцейства Варфаламей І — Канстанцінопальскі архіепіскап і Усяленскі патрыярх. У суботу, 22 студзеня, патрыярх Варфаламей І сустрэўся ў Варшаве з Польскай экуменічнай радай, а таксама наведаў першаіерарха Рымска-каталіцкага касцёла ў Польшчы кардынала Юзэфа Глемпа ў ягонай рэзідэнцыі. На думку прымаса Польшчы, візіт Усяленскага патрыярха — гэта адзін са знакаў імкнення да прыбліжэння хрысціян. Патрыярх у сваю чаргу адзначыў, што нягледзячы на розніцы, якія раздзяляюць абедзве Царквы, усе мы — браты ў Хрысце і служым гэтаму ж Хрысту, хаця кожны па-свойму. Першы дзень візіту завяршыўся сустрэчай у турэцкім пасольстве ў Варшаве. (Візіт патрыярха Варфаламея І, В. Луба, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-02-06
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org