be
pdf

Ніва 6 (2387)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

У гэтым годзе неяк зусім не адчуваецца карнавальнага настрою. Можа калі б чалавек не чытаў газет, не ўключаў ні тэлевізара, ні радыёпрыёмніка, не сустракаўся з суседзямі і не чуў пра дэмаралізаваных лекараў, паліцыянтаў, чыноўнікаў, палітыкаў, можа інакш успрымаў бы свет, які нас акружае. Напрыклад, інфармацыя аб міністэрскай забароне лекарам карыстацца медыкаментам „павулён”, каб не маглі яны дабіваць хворых, прагучала як вестка са свету фантазіі, сюррэалістычнай фабулы. Узнікае пры нагодзе пытанне, ці ў нашым цывілізаваным грамадстве яшчэ нешта магчымае, што можа выклікаць здзіўленне і што адрознівае нас ад канібалаў. Пра гандаль нябожчыкамі прадстаўнікамі медычных службаў і нахабнасць пахавальных фірмаў ведалі ўсе, каму здарылася няшчасце патраціць блізкіх. Ніхто аднак не думаў, што медыкі маглі браць удзел у паскарэнні скону хворых людзей, каб атрымаць сваю долю за пастаўку нябожчыка ўласніку пахавальнай фірмы. Хаця пракуроры і паліцыя пацвярджаюць, што такія факты мелі месца ў шматліках гарадах краіны, цяжка паверыць, што ў белай лекарскай вопратцы хадзілі чалавекападобныя істоты з менталітэтам фільмавых вампіраў. (Я. Мірановіч, Карнавал сярод вампіраў, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2002-02-10
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org