be
pdf

Ніва 7 (2283)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Мінае чарговая гадавіна трагічнай смерці вазакоў, замардаваных у Пухалах-Старых, пацыфікацыі беларускіх вёсак Заляшанаў, Заняў, Вулькі-Выганоўскай. Ахвяры банды „Бурага” (Рамуальда Райса), які кіраваў адным з атрадаў нацыяналістычнага падполля, з’яўляюцца толькі сімвалам пасляваеннага лёсу беларусаў. На цэлай Беласточчыне можна яшчэ налічыць сотні выпадкаў, у якіх гінулі людзі за тое, што былі „няслушнай” нацыянальнасці. Справа вазакоў стала, аднак, паказчыкам нацыянальных адносін на Беласточчыне. Незалежна ад таго, хто тут быў пры ўладзе, кіраўніцтва ваяводства абыякава ці нават з пагардай, як гэта відаць апошнім часам, ставілася да ахвяр трагедыі і іх сем’яў. Жыхары Пухалаў-Старых і іншых вёсак праўдападобна ведалі, што ў іх ваколіцы закатавалі невінаватых людзей, якія нікому нічога дрэннага не зрабілі. Маўчалі дзесяткамі гадоў. Лёс „кацапаў” быў ім абыякавы. (Я. Мірановіч, Цень мінуўшчыны, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-02-13
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org