- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Тады, калі ўрад Рэчы Паспалітай пазбаўляе меншасцей датацыі на культурную і выдавецкую дзейнасць, у гродзенскім польскамоўным часопісе „Glos znad Niemna” (н-р 4) друкуецца артыкул старшыні Саюза палякаў Беларусі, доктара Тадэуша Кручкоўскага, у якім аўтар даказвае як цудоўна жылося і жывецца беларусам у Польшчы і адначасова які цяжкі лёс выпаў на долю палякаў у Беларусі. Год таму, пабываючы на канферэнцыі ў Мінску, слухаў я даклад іншага доктара, таксама дзеяча СПБ, які прадставіў тады патрэбы польскага асяроддзя ў Рэспубліцы Беларусь. Гаварылася там пра польскі універсітэт, тэатр, дамы культуры ў абласных цэнтрах, пра школьніцтва не ўспамінаючы. Слухаючы даклад, задумоўваўся я тады, якая магла б быць рэакцыя нашых улад, калі б, напрыклад, беластоцкія беларусы паставілі такія патрабаванні. Праўдападобна адправілі б нас у псіхушку або назвалі б агентамі і правакатарамі. (Я. Мірановіч, Нам надта добра, фрагмэнт)