- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У лютым 1931 г. самагубствам пакончыў жыццё Усевалад Ігнатоўскі. Хаця ў беларускай гістарычнай літаратуры дачакаўся ён прызнання як палітычны дзеяч і вялікі вучоны, няма аднак акрэсленай яго ролі ў беларускім нацыянальным жыцці пачатку ХХ стагоддзя. У Беларусі не было менавіта спрыяльных умоў дзеля гэтага. У гістарычных навуках пакутуе ўсё яшчэ савецкі, не беларускі, пункт гледжання на нядаўнюю мінуўшчыну. Таму багаты фактаграфічны матэрыял, які публікаваўся пра Ігнатоўскага, пазбаўлены сучаснай інтэрпрэтацыі з улікам паслядоўнасцей яго палітычнай і навуковай дзейнасці. Усевалад Ігнатоўскі нарадзіўся ў 1881 г. у Такарах Гродзенскай губерні. Сёння частка гэтай вёскі знаходзіцца ля мяжы, якая раздзяляе Польшчу і Беларусь. Усевалад быў сынам вясковага настаўніка Макара Ігнатоўскага. Яго бацька пакінуў, аднак, сваю працу і ад 1899 г. стаў святаром. Да царкоўнай службы рыхтаваўся таксама Усевалад, які вучыўся ў Віленскай і Магілёўскай духоўных семінарыях. Яго біяграфія пачыналася вельмі класічна. Беларускі інтэлігент ставаў тады найчасцей настаўнікам у вясковай школе, святаром або гмінным чыноўнікам. (Я. Мірановіч, Кім быў Усевалад Ігнатоўскі, фрагмэнт)