- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
З трыццатых гадоў, калі савецкая палітычная паліцыя выкрыла ў Беларусі нелегальную Польскую вайсковую арганізацыю, у свядомасці прасавецкіх беларусаў з’явіўся сіндром польскага шпіёна. У дзевяностыя гады ўсялякая апазіцыйная дзейнасць бачылася ў грамадстве як вынік польскай інтрыгі, мэтай якой было паслабленне традыцыйных беларуска-расійскіх сувязей. Такому светабачанню спрыяла вялікая колькасць католікаў сярод найважнейшых палітыкаў суверэннай Беларусі. Нацыянальную апазіцыю ўзначальваў католік Зянон Пазьняк, інтэлектуальных кантэстатараў — старшыня парламента католік Станіслаў Шушкевіч, а ўрадам кіраваў таксама католік Вячаслаў Кебіч. Калі католік, тады, згодна з усходнім бачаннем свету, напэўна, паляк. Пабываючы ў Беларусі ў пачатку дзевяностых гадоў, часта чулася, што католікі-палякі развалілі Савецкі Саюз, захапілі ўладу ў Беларусі і, як пры санацыі, учынілі невыносным жыццё. Ад каталіцка-польскага прыгнёту вызваліў нашых суродзічаў у Рэспубліцы Беларусь праваслаўны атэіст — як сам сябе называе — Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка. (Я. Мірановіч, Польскія шпіёны і шызафрэнікі, фрагмэнт)