be
pdf

Ніва 9 (2285)

тыднёвік беларусаў у Польшчы

Найчасцей некалькі гадоў пасля кожнай рэвалюцыі шмат чаго, што было прадметам крытыкі рэвалюцыянераў, поўнасцю прысвойваецца імі як сваё. Французская рэвалюцыя канца васемнаццатага стагоддзя, якая накіраваная была супраць абсалютнай улады і вялікіх коштаў яе ўтрымання, выгадавала рэжым непараўнальна больш рэпрэсіўны, а колькасць чыноўнікаў павялічылася неўзабаве ў два разы. З’явілася таксама карупцыя, якой раней не знала гісторыя гэтае краіны. Расійская бальшавіцкая рэвалюцыя мела вызваліць працоўны люд ад прыгнёту цара, памешчыкаў і фабрыкантаў. На практыцы пераўтварыла ўсіх у нявольнікаў каўказскага псіхапата. Найбольшую грамадскую групу — сялян — якія пры цары атрымалі свабоду і зямлю на ўласнасць, нанава загналі ў прыгон і пазбавілі пашпартоў. Князёў заступілі партыйныя функцыянеры, якія павіннасці для сялян павысілі да абсурдных памераў. Усіх грамадзян Расіі пазбавілі нават права на ўласную думку. (Я. Мірановіч, Вяртанне, фрагмэнт)

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Ніва
Выдаўцы і выдавецтвы: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Месца выхаду: Беласток
  • Дата выхаду: 2000-02-27
  • Рэдактар: Луба Віталь
  • Выдавец: Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Copyright: © 1999-2009 by Праграмная рада тыднёвіка Ніва
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org