- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Зімовых алімпійскіх гульняў заўсёды чакалася троху менш эмацыянальна чым летніх, але атмасферу свята спорту адчувалася на некалькі месяцаў раней. У гэтым годзе алімпіяда адбываецца ў краіне, якая вядзе вайну супраць бліжэй неакрэсленых тэрарыстаў. Тэрарыстам — як можна здагадацца, напрыклад, з „Gazety Wyborczej” — можа быць кожная краіна, якой улады не выконваюць васальных жэстаў перад Злучанымі Штатамі Амерыкі. Сотні мільёнаў людзей ва ўсім свеце перажываюць алімпіяду праз пасрэдніцтва тэлебачання. У таго, хто першы тыдзень сачыў за спартыўнымі падзеямі ў Амерыцы па польскім тэлебачанні, магло скласціся ўражанне, што адбываецца там выключна чэмпіянат па лыжных скачках. Толькі тады, калі Адам Малыш закончыў свой выступ, можна было пачуць і пабачыць пра спартсменаў з іншых краін свету і ўвогуле пра зімовую алімпіяду. Удзельнік спаборніцтва, які заваяваў бронзавы і сярэбраны медалі, стварыў дзесяткам мільёнам сваіх суродзічаў нацыянальнае свята. У газетах Малыш гасцяваў на першых старонках некалькі дзён, звесткай пра яго поспех пачыналіся ўсе інфармацыйныя праграмы радыё і тэлебачання. (Я. Мірановіч, Алімпіяда прапаганды, фрагмэнт)