- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Сёння мы ўзгадваем самыя трагічныя падзеі 20 стагоддзя для беларускай культуры і літаратуры – массавае забойства лепшых творцаў, непапраўную страту для краіны, калі было фізічна знішчана цэлае пакаленне нацыянальнай эліты.
Расстрэ́л 29 кастры́чніка 1937 году ўвайшоў у гісторыю як («чо́рная ноч»). У гэты дзень адбылося знішчэнне больш 100 прадстаўнікоў беларускай інтэлектуальнай эліты — выбітных дзеячоў культуры, мастацтва і навукі, а таксама грамадзкіх дзеячоў тагачаснай БССР. Забойствы адбываліся ў ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 году ў сутарэннях менскай унутранай турмы НКВД («амэрыканкі»).
У ліку расстраляных у тую ноч былі 22 беларускія пісьменнікі.
У тыя гады забівалі не толькі аўтараў, знішчалася сама беларуская літаратура. За 3 месяцы да расстрэлу, 1 жніўня 1937 г. ва ўнутраным двары Менскай турмы НКУС БССР спалілі некалькі дзясяткаў тысячаў рукапісаў ненадрукаваных твораў тых пісьменьнікаў, што не прайшлі цэнзуру.
Менавіта ў гэтыя цёмныя дні рэпрэсіі, якія чыніла кіраўніцтва СССР у тыя гады па ўсёй краіне, дасягнулі ў Беларусі свайго піку, бо з 4 сакавіка 1937 г. да 22 траўня 1938 г. (444 дні) на Беларусі было рэпрэсавана каля 100 тысячаў чалавек (у сярэднім за ноч арыштоўвалі 230 чалавек).
У папярэднія гады Саюз беларускіх пісьменнікаў неаднаразова станавіўся арганізатарам вечарынаў прысвечаных памяці творцаў-ахвяраў сталінскіх рэпрэсій. У апошнія гады вялікая колькасць грамадскіх ініцыятываў і простых грамадзянаў далучылася да чыну памяці закатаваных і знішчаных дзеячоў беларусай культуры – “Ноч расстраляных паэтаў” стала прыкметнай з’явай ў гадавым календары векапомных падзей айчыннай гісторыі і цяпер штогод адбываецца ў Курапатах у выглядзе паэтычных чытаньняў і памінальнай імшы па загінулых.
Ня гледзячы на тое, што бальшыня рэпрэсаваных у тыя гады была пасля амніставаная, дзяржава па-ранейшаму замоўчвае праўду пра цёмныя гады рэпрэсій, не прызнае месцы массавых растрэлаў датычнымі да злачыннай дзейнайнасці НКУС і працягвае ігнараваць імёны забітых дзеячоў культуры.
Прэс-служба ГА "Саюз беларускіх пісьменнікаў", фотаздымак "TUT.BY"