- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
У ноч з 29 на 30 кастрычніка 1937 года ва ўрочышчы Курапаты былі расстраляныя больш за 100 беларускіх дзяржаўных і культурных дзеячаў, сярод іх 22 літаратары. Кожны год у гэты дзень у памяць пра загінулых творцаў у Курапатах праводзілася акцыя пад сімвалічнай назвай “Ноч расстраляных паэтаў”.
Сёлета было вырашана змяніць фармат мерапрыемства ў сувязі з небяспекай затрыманняў і цяжкай сітуацыяй з каранавірусам.
У гэтым годзе «Ноч расстраляных паэтаў» пройдзе па ўсім свеце. Створаны адмысловы сайт, дзе можна пабачыць, у якіх гарадах і дзе будзе праведзена акцыя.