Нортан: вазьмі сваё, барані яго і распаўсюджвай — наша нацыянальная ідэя сёння
2022-02-04 12:05
Падзеі 2020 года прывялі да таго, што праз шматслойны бетон абыякавасці да сваёй нацыянальнай ідэнтычнасці і насуперак шматгадовай русіфікацыі ў беларусах “прарос” іх спрадвечны генетычны код — яны адчулі сябе беларусамі.
У іх абудзілася цікавасць да роднай мовы, гісторыі і культуры. Яны ганарацца тым, што яны маюць дачыненне да гэтай нацыі. І гэтыя працэсы незваротныя, перакананая прэзідэнтка Асацыяцыі беларусаў Амерыкі Надзея Нортан.
Пра тое, чаму беларусы на эміграцыі амаль не патрымлівалі кантактаў з суайчыннікамі, ці незваротныя змены, якія адбыліся з беларусамі, і як беларуская мова і нацыянальная культура ўплываюць на наш генетычны код, мы і разважаем у праграме “Ідэя Х” з Надзеяй Нортан.