Новая аўдыякніга — Змітрок Бядуля “Бондар”
2024-08-02 13:32
Каманда праекту “Беларуская літаратура”, які займаецца аўдыякнігамі і агучвае беларускую класіку, перадусім творы школьнай праграмы, прадставіла для вольнага праслухоўвання агучанае апавяданне Змітрака Бядулі “Бондар”.
“Калі вы пасля чытання гэтай незвычайнай прытчы Змітрака Бядулі не захочаце неадкладна зрабіць якую бочку ці цэбар — то моцна здзівімся. Пасля прачытання “Бондара” вы зусім іншымі вачыма паглядзіце на сваё цяперашняе і будучае жыццё: для каго варта старацца, для каго варта нешта рабіць, чыёй пахвалы чакаць і што будзе, калі не дачакацца”, — адгукаюцца аўтары праекту.