- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Пір у часе крызісу. Галоўным аргументам прыхільнікаў будаўніцтва АЭС ёсць эканамічная выгада, а iх апанентаў — заява, што беларусам хопіць аднаго Чарнобылю. Улады Расіі запатрабавалі ад афіцыйнага Мінску сваю долю ў збыце прадукцыі ад беларускай АЭС у абмен на новы крэдыт. Такую ўмову расейскі бок ўнёс у праект міжурадавага пагаднення. Беларусь можа атрымаць расейскі крэдыт на будаўніцтва станцыі, калі пагодзіцца на стварэнне супольнага прадпрыемства, якое будзе займацца экспартам электраэнергіі. Нагадаем, што беларускую АЭС агульнай магутнасцю да 2,4 ГВт плануецца пабудаваць па расійскім праекце побач з мяжой Літвы. У звязку з гэтым на пачатку сакавіка літоўскія палітыкі і прадстаўнікі грамадскасці звярнуліся ў Еўрапарламент з пратэстам супраць планаў Беларусі па будаўніцтве АЭС. Зварот зрабілі пасля грамадскіх слуханняў наконт ацэнкі ўплыву будучай беларускай станцыі на навакольнае асяроддзе, якія прайшлі ў Вільні на тыдзень раней. Падчас слуханняў спецыялісты беларускага Міністэрства энергетыкі не пераканалі аўдыторыю ў бяспецы будучай АЭС з эксперыментальным рэактарам. На знак пратэсту частка аўдыторыі пакінула залу.