be
pdf

Новы Час 10 (186) 2010

Сезон палявання на журналістаў. 16 сакавіка 2010 азначана брутальнымі акцыямі мінскіх «сілавікоў» супраць незалежных журналістаў. Залпам. Па загадзя вызначаных аб’ектах. Прыкладна з 15.00 да 20.00 ператрус і вобыск зведалі офісы і (ці) прыватныя кватэры рэдактара інтэрнэт-рэсурса «Хартыя–97» Наталлі Радзінай, журналісткі Ірыны Халіп, лідэра грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Андрэя Саннікава, шэф-рэдактара газеты «Народная воля» Святланы Калінкінай, намесніцы галоўнага рэдактара «Народнай волі» Марыны Коктыш. Канфіскаваны сістэмныя блокі кампутараў і электронныя носьбіты інфармацыі. Самі па сабе гэтыя акцыі — не навіна, а, можна сказаць, руцінная практыка рэжыму ў адносінах да незалежных СМІ. Мне з калегамі па газеце «Згода», зачыненай напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 2006 года, давялося перажыць некалькі такіх уварванняў на офіс і прыватную кватэру, канфіскацый, судоў і прысудаў. Падобны спіс «узнагарод» мае ў сваім актыве ці не кожнае незалежнае выданне. З тых лічаных, што здолелі выстаяць. Але ёсць і новыя нюансы.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
Выдаўцы і выдавецтвы: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2010-03-19
  • Рэдактар: Кароль Аляксей
  • Выдавец: Прыватнае выдавецкае унітарнае прадпрыемства Час навінаў
  • Copyright: © 2010 by Новы Час
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org