- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Кадры выпашаюць усё! Прызначэнне новых кіраўнікоў адміністрацыі Гродзенскай і Мінскай абласцей, новага міністра сельскай гаспадаркі, абранне новага старшыні Савета Рэспублікі — апошнія з кадравых замен, якімі быў асабліва насычаны перыяд 2009–2010 гадоў. Факты, за якімі, аднак, праглядаецца з’ява. Гэта становіцца тым больш відавочным, калі ўзгадаць ранейшыя замены: кіраўніка адміністрацыі Віцебскай вобласці, старшыні і двух намеснікаў, пяці начальнікаў абласных упраўленняў, начальнікаў галоўных упраўленняў контрразведкі і ўрадавай сувязі КДБ, ракіроўку двух генералаў на чале Міністэрства абароны і Савета бяспекі, шэраг іншых кадравых перастановак-прызначэнняў у іншых галінах і структурах уладнай вертыкалі. Другі бок гэтых фактаў — серыя судовых спраў над высокага рангу чыноўнікамі за карупцыю, хабарніцтва і злоўжыванне службовым становішчам. Найбольш гучныя сярод іх — справы экс-пракурора Мінскай вобласці Міхаіла Снегіра, былога кіраўніка адміністрацыі Кастрычніцкага раёна Мінска Міхаіла Цыгана, і зусім свежая — арышт начальніка жыллёвага ўпраўлення Мінскага гарвыканкама Мікалая Кома.