- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Прэтэндэнтаў у прэзідэнты ўсё больш. Хутка ў Беларусі, відаць, не застанецца ніводнай палітычнай структуры, сябры якой не заявілі б пра свой намер паўдзельнічаць у кампаніі па выбарах прэзідэнта краіны. Сярод тых, хто збіраецца стаць кандыдатам на пасаду кіраўніка дзяржавы, — як ужо вядомыя людзі, такі і новыя асобы, пра якіх амаль нічога не было чутно літаральна да апошняга часу. Яшчэ раней пра свой удзел у прэзідэнцкай кампаніі афіцыйна заявілі кіраўнік Руху «За свабоду» Аляксандр Мілінкевіч, лідэр «Еўрапейскай Беларусі» Андрэй Саннікаў, былы паплечнік Аляксандра Мілінкевіча і экс-намеснік старшыні Партыі БНФ, а цяпер беспрацоўны Алесь Міхалевіч. Дарэчы, гэты малады дзеяч умудрыўся зладзіць уласную прэзентацыю не абы дзе, а ў сталічнай Ратушы. Першы раз, дарэчы, Міхалевіч заявіў журналістам пра свае прэзідэнцкія амбіцыі… у Мінскім планетарыі. У суботу, 29 мая, свайго патэнцыйнага кандыдата ў прэзідэнты вылучыла Партыя БНФ. У гэты дзень адбыўся пазачарговы з’езд гэтай палітычнай арганізацыі.