- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Крыніца сыравіны і скандалаў. Для Беларусі Расія — крыніца. І не толькі энергетычнай сыравіны. Але і міжнародных скандалаў і разборак рознай тэматыкі і ўзроўню. Гэта не скупая на эмоцыі бабулька-Еўропа ці прагматычныя ЗША. З апошнімі размовы ўвогуле кароткія і па справе: няма пераменаў у бок дэмакратыі — санкцыі ды заблакаваныя рахункі. Не весела, адным словам. Іншая справа — Расія... З гэтай мілай геаграфічнай ды палітычнай суседкай нашаму кіраўніцтву няма часу сумаваць. Калі з газам ціха, то з-за малака можна паскандаліць ці з-за нафты, Саюз мытны спакою не дае... Неабсяжнае поле для фантазій і дзейнасці, карацей. Цяпер пачаліся перамовы паміж Расіяй і Беларуссю наконт продажу кантрольнага пакета Мазырскага нафтаперапрацоўчага завода і беларускай газатранзітнай сістэмы. Натуральна, у вясёленькім рэчышчы. Перамовы запланаваныя да сярэдзіны чэрвеня. І яшчэ напярэдадні кансультацый міністр энергетыкі Расіі Сяргей Шматко ветліва сказаў, што лічыць «цікавымі прапановы Беларусі па «Белтрансгазу» і Мазырскаму НПЗ».