- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Больш за трыста дзён пратэстаў. Гучных і яскравых ды ціхіх і крэатыўных. Мы і падумаць не маглі, што так шмат зможам трываць. За гэты час столькі адбылося, што хапіла б на дзясятак гадоў. За гэты час мы так пасталелі, што ў іншых умовах не хапіла б і жыцця. Больш за трыста дзён мы фарміраваліся як нацыя, мы развіваліся як грамада, мы ўмацоўваліся як асобы. Так шмат перакрочана, яшчэ больш — наперадзе. З даецца, сілы ўжо на зыходзе. Здаецца, немагчыма ўжо трываць. Плача сэрца і рвецца душа ад таго, што мы чуем і бачым. Ад бяссілля абараніць сябе, сваіх родных, сяброў, тое, што даражэйшае за грошы і выгоды. Здаецца, Зло зжырае Дабро дробнымі кавалкамі, і ўнутры нас амаль усё выпалена. Але гэта не так, гэта толькі ілюзія паразы, якую прыхавана ці ўяўна стварае прапаганда. Гэта тое, чаго хочацца тым, хто сёння хаваецца за несапраўднымі імёнамі ці сапраўднымі пасадамі. Гэта іх мара, і нават не мэта. Іх трызненні. Бо на самай справе Зло ніколі ў гісторыі свету не перамагала. Ніколі! Не верыце? Пагартайце падручнікі гісторыі. Часам хочацца плакаць, часам — крыкам крычаць, нават выць па-звярынаму?