- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Вымушаны гуманізм. Савет Рэспублікі Нацыянальнага сходу ўхваліў законапраект «Аб амністыі ў сувязі з 65-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гадоў». Па амністыі з папраўчых устаноў закрытага тыпу можа быць вызвалена каля 2 230 чалавек, з устаноў адкрытага тыпу — каля 900 чалавек, скарочаны тэрмін пакарання 9 300 асуджаным. Улады штораз прэзентуюць амністыю як акт гуманізму. Але за адваротным бокам медалю хаваецца не толькі намер даць яшчэ адзін шанец асуджаным. Беларусь па колькасці зняволеных на 100 тысяч насельніцтва займае другое месца ў Еўропе пасля Расіі, а ў свеце — трэцяе-чацвёртае. У дэпартаменце выканання пакаранняў МУС Беларусі не хаваюць, што цяпер практычна кожны сёмы грамадзянін, які пражывае на тэрыторыі Беларусі, наўпрост або ўскосна звязаны з турмой — ці сам адбываў пакаранне, ці сваякі адбываюць. Да слова, сярэдні тэрмін пазбаўлення волі ў нас таксама адзін з самых высокіх у Еўропе — 6,3 гады.