- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Беларусь, Ітнск, 3 ліпеня. З 1991 года Дзень Незалежнасці адзначаўся ў Беларусі 27 ліпеня, у дзень прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце краіны. І ў гэтым была гістарычная логіка. Амаль праз два стагоддзі пасля расійскага імперскага, а затым савецкага панавання, Беларусь аднавіла паўнавартасную дзяржаўнасць, не насунутую знешнімі сіламі. Дзень жа 3 ліпеня быў прапанаваны як свята незалежнасці па выніках рэферэндуму 1996 года, што зламаў у нашай краіне сістэму падзелу ўлады. Масавая падтрымка пераносу свята на 3 ліпеня, за які па афіцыйных звестках выказаліся 88,18 працэнта выбарцаў, выглядае дзіўнавата. Так, дзень 3 ліпеня і ў савецкія часы адзначаўся, але без помпы, і як дзень вызвалення Мінска ад нямецка-фашысцкіх войскаў. І не быў нават выходным. Між тым, фактычнае выгнанне немцаў з Беларусі скончылася 27 ліпеня ў Беластоку і 28 ліпеня ў Брэсце. Выдатны пісьменнік Валянцін Тарас, чые маладыя гады пачаліся ў партызанскім атрадзе, у інтэрв’ю Радыё “Свабода” ў 2003 годзе недарма зазначыў: “Перамога ў той вайне мела прынцыповае значэнне для будучыні нашай Бацькаўшчыны, хоць яна была здабыта пад чырвонымі сцягамі. Таму што ў гісторыі далёкі прыцэл. Калі б тады не ўдалося гэтага звера — германскі фашызм — знішчыць, дык я не ведаю, ці маглі б мы сёння жыць у нейкай Беларусі і марыць пра тую Беларусь, якую мы хочам, якой мы прагнем, за якую мы змагаемся”.