- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Нацызм = сталінізм. Тэма, якая, здавалася б, даўно павінна была адыйсці ў гісторыю, на жаль, не страціла сваёй палітычнай актуальнасці. Больш за тое — палітычнай пагрозы. Менавіта гэтым і абумоўлена прыняцце 4 ліпеня Парламенцкай Асамблеяй АБСЕ рэзалюцыі «Пра аб’яднанне падзеленай Еўропы: абарона правоў чалавека і грамадзянскіх свабодаў у XXI стагоддзі ў рэгіёне АБСЕ». Рэзалюцыя асуджае два таталітарных рэжымы — нацызм і сталінізм. Рэзалюцыя асуджае таталітарызм у мінулым і спробы апраўдання яго сёння. Прапануе зрабіць 23 жніўня (дату падпісання пакту Молатава-Рыбентропа) Днём памяці ахвяраў сталінізму і нацызму, каб перашкодзіць ухваленню нацысцкага і сталінскага мінулага і прадухіліць з’яўленне неанацысцкіх рэжымаў. Рэзка супраць прыняцця рэзалюцыі як антырасійскага дакумента, што скажае гісторыю, выступіла расійская дэлегацыя. Беларуская дэлегацыя адкрытых заяў не рабіла, а як галасавалі сябры — кожны паасобку — дакладна невядома.