- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Даціснулі. Усё ж такі беларускага прэзідэнта даціснулі. Беларусь падпісала пагадненне аб Мытным саюзе з Расіяй і Казахстанам. Мытны кодэкс Мытнага саюза (МС) 6 ліпеня набыў моц на тэрыторыі Беларусі. З гэтага часу паміж Беларуссю, Казахстанам і Расіяй ствараецца адзіная мытная тэрыторыя. Гэта рашэнне замацавана ў сумеснай заяве кіраўнікоў дзяржаў Мытнага саюза 5 ліпеня ў Астане. Як заявіў у Астане віцэ-прэм’ер Андрэй Кабякоў, з 6 ліпеня сітуацыя на беларуска-расійскай мяжы зменіцца істотным чынам. Калі раней расійскі бок ажыццяўляў мытнае афармленне і мытны кантроль у дачыненні да тавараў з трэціх краін па больш чым 11 700 пазіцыях, то з 6 ліпеня будуць кантралявацца толькі некалькі дзесяткаў пазіцый тавараў, па якіх прадугледжаны выключэнні з рэжыму функцыянавання адзінай мытнай тэрыторыі МС.