be
pdf

Новы Час 26 (734) 2021

Вы калі-небудзь задумваліся, колькі ў вас Беларусі? Ці колькі ў Беларусі — вас? Ці моцна пацерпіць Радзіма, калі вы з’едзеце? Ці выйграе, калі вы вернецеся? Дурню зразумела, што проста цяпер мы бачым найбуйнейшую хвалю эміграцыі з нашай зямлі ад часоў паўстанняў Касцюшкі і Каліноўскага. Адрозненне ў тым, што тады не было такой краіны — Беларусь. Людзі беглі ў Парыж ці Санцьяга-дэ-Чылі з месцаў, якія самі называлі Польшчай. Цяпер жа бягуць беларусы і з Беларусі. Беларусь зрабілася ці не самым згадваным месцам у замежных медыях на ўсёй постсавецкай прасторы. Галоўнае ж — і гэта вяртае нас да пытання, з якога пачынаўся гэты допіс, — бягуць самыя актыўныя. Самыя абазнаныя. Самыя свядомыя. Бог, як вядома, няроўна дзеліць. Розніца паміж чалавекам, здольным напісаць гімн, які калі-небудзь стане афіцыйным, і тым, хто такі гімн спявае, — агромністая. І колькасць паэтаў, тэатралаў, мастакоў, рэжысёраў, якія з’ехалі, мусіла б насцярожваць. Але я сеў за гэты тэкст не для таго, каб сапсаваць вам настрой. Наадварот, мая мэта — заахвоціць. Глядзіце, куды б у свеце вы ні прыехалі, вы заўсёды знойдзеце недзе побач ірландскі бар — і, нават не заходзячы ў яго, будзеце ведаць, што такое ірландскі бар, з дубовай стойкай, драўлянымі панэлямі, зялёнымі скуранымі фатэлямі, з Guiness у пляшках і Clannad з дынамікаў.

Каталёг: Kamunikat.org
Пэрыёдыка: Новы Час
  • Месца выхаду: Мінск
  • Дата выхаду: 2021-07-09
  • Рэдактар: Колб Аксана
  • Copyright: Прыватнае выдавецкае ўнітарнае прадпрыемства «Час навінаў».
  • Кнігазбор: Kamunikat.org
Камунікат.org – Беларуская Інтэрнэт-Бібліятэка
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у друку спасылка на крыніцу інфармацыі абавязковая.
Пры выкарыстаньні матэрыялаў у Інтэрнэце прамая гіпэрспасылка на Kamunikat.org абавязковая.
Ідэя сайту Яраслаў Іванюк
Fundacja Kamunikat.org | KRS 0000735360 | NIP 5423316380 | REGON 380450384 ul. Proletariacka 11 |15-449 Białystok| Polska
Правы © 2000-2024 by Kamunikat.org