- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
На ростанях. Пяты з’езд беларусаў свету «Бацькаўшчына» прайшоў пад знакам кампрамісу. Удзел у ім прынялі 252 дэлегаты з 18 краінаў свету. Мерапрыемства наведалі дзяржаўныя чыноўнікі, што нетыпова для выбудаванай сістэмы адасаблення «апазіцыя — улада». Кіраўніцтва «Бацькаўшчыны» дыпламатычна вытрымала дыстанцыю, праявіўшы сябе гаспадаром з’езда. Кампраміснасць праявілася ад пачатку: замест гімна «Магутны Божа», які традыцыйна падкрэслівае недзяржаўнасць падобных мерапрыемстваў, зайграла мелодыя з «Полацкага сшытку». Дзяржаўныя чыноўнікі ўзялі слова толькі пасля таго, як прагучаў аўдыёзапіс звароту старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы ды выступіў з прывітальным словам амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан. Міністр культуры Павел Латушка і ўпаўнаважаны па справах рэлігіяў і нацыянальнасцяў Леанід Гуляка (апошні прысутнічаў на з’ездзе ўсе два дні «ад званка да званка») выступілі з прывітальнымі словамі, якія, праўда, нагадвалі доўгія справаздачы пра дасягненні на ніве апякунства над беларушчынай. Усе акцэнты расставіў цяпер ужо былы стар- шыня «Бацькаўшчыны» Алесь Марачкін, пакпіўшы, што яго прамова на фоне папярэдніх выступаў не такая аптымістычная.