- Kamunikat.org
- Бібліятэка
- Кнігазборы
- Калекцыі
- Іншае
Гульня ў адны вароты. За некалькі месяцаў да чарговых прэзідэнцкіх выбараў НІСЭПД правёў сацыялагічнае даследаванне, вынікі якога паказалі, што рэйтынгі амаль усіх палітыкаў, якія заявілі пра свае лідэрскія амбіцыі, ніжэй плінтусу. Часу да дня выбараў засталося не так многа, а дзеянняў кандыдатаў у кандыдаты, якія б прываблівалі на свой бок выбарцаў, не бачна. Статыстычная хібнасць Сацыёлагі канстатуюць, што рэйтынг Аляксандра Лукашэнкі па-ранейшаму стабільны, апазіцыйныя кандыдаты нават ва ўмовах блізкай электаральнай кампаніі, калі палітычная актыўнасць насельніцтва ўзрастае, застаюцца на ўзбочыне. Адказваючы на пытанне, за каго б яны аддалі свае галасы, рэспандэнты выказалі падтрымку дзейснаму кіраўніку дзяржавы Аляксандру Лукашэнку — 48,3%, Аляксандру Мілінкевічу — 9,9%, Аляксандру Казуліну — 7,5%, рэйтынг астатніх кандыдатаў застаўся ў межах статыстычнай хібнасці: Алесь Міхалевіч (2,4%), Віталь Рымашэўскі і Яраслаў Раманчук (1%), Мікалай Статкевіч,— 0,8%, Андрэй Саннікаў — 0,5%. У падтрымку Уладзіміра Някляева, лідэра грамадзянскай кампаніі «Гавары праўду!», выказаліся 1,6% апытаных. 17% рэспандэнтаў не змаглі адказаць на пастаўленае пытанне.